21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
21.02.2024 Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай установе дошкольнай адукацыі сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску і слухалі музычныя беларускія кампазіцыі. На занятках дзеці адгадвалі загадкі, чыталі казкі, гулялі у гульні, успаміналі знаёмыя вершы на беларускай мове.
Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй.
Шаноўныя сябры!
Віншуем вас з Днём роднай мовы! Беражыце і шануйце беларускую мову, бо яна найдаражэйшы скарб, які атрымалі мы ў спадчыну ад продкаў.